ЯНА 9:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад веку не чута, каб хто народжанаму сляпым вочы адкрыў; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад веку не чуваць было, каб хто адчыніў вочы народжанаму сьляпым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) спрадвеку ня чулі, каб хто адамкнуў вочы таму, хто ўрадзіўся сьляпы; |
Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго.
Іншыя ж казалі: «Гэта не словы апанаванага дэманам. Ці ж дэман можа сляпым вяртаць зрок?»
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
І сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і пачалося страшнае трасенне зямлі, якога яшчэ ніколі не было з таго часу, калі людзі з’явіліся на зямлі. Такі землятрус, такі вялікі!