ЯНА 20:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Тамаш, адзін з дванаццаці, званы Блізнюк, не быў разам з імі, калі прыйшоў Ісус. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізьнюк, ня быў з імі, калі прыходзіў Ісус. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Тамаш, адзін з дванаццацёх, называны Блізьнюк, ня быў тут зь імі, калі прыходзіў Ісус. |
Былі разам Сімон Пётра і Тамаш, званы Блізнюк, Натанаэль, які быў з Каны Галілейскай, і сыны Зебядзея, і два іншых з вучняў Яго.
А гаварыў пра Юду Сімонава Іскарыёта: бо ён меўся Яго выдаць, хоць быў адным з дванаццаці.
Не прапускайма нашых супольных сходаў, як сталася звычкай некаторых, але суцяшаймася, і тым больш, чым больш вы бачыце надыходзячы дзень гэты.