Бо яго шмат разоў скоўвалі і кайданамі, і ланцугамі, але рваў ланцугі і разбіваў кайданы, ды ніхто не мог яго ўтаймаваць.
ЯКАВА 3:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ўсякая натура звяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлін утаймоўваецца і ўтаймавана натурай чалавечай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ўсякая прырода зьвяроў, і птушак, і паўзуноў, і марскіх жывёлаў таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечаю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай, |
Бо яго шмат разоў скоўвалі і кайданамі, і ланцугамі, але рваў ланцугі і разбіваў кайданы, ды ніхто не мог яго ўтаймаваць.
І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.
Языка ж ніводзін чалавек не можа ўтаймаваць; і гэта – несупыннае ліха, поўнае смертаноснай атруты.