У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
ЭСТЭР 9:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, калі юдэі, якія былі ў Сузах, сабраліся ў дзень чатырнаццаты месяца Адар, яны забілі ў Сузах трыста мужчын, але на іх маёмасць рукі не працягнулі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся Юдэі, якія ў Шушане, таксама ў чатырнаццаты дзень месяца Адар, і забілі ў Шушане трыста чалавек, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся Юдэі, якія ў Сузах, таксама і ў чатырнаццаты дзень месяца Адара і ўсьмерцілі ў Сузах трыста чалавек, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. |
У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
Ён сказаў царыцы: «У горадзе Сузах забіта і знішчана юдэямі пяцьсот мужчын і дзесяць сыноў Амана. Колькіх, як думаеш, аддалі на смерць яны ва ўсіх правінцыях? Чаго больш дамагаешся ды чаго хочаш, каб загадаў я зрабіць?»
Царыца адказала яму: «Калі цару падабаецца, хай дадзена будзе такая магчымасць юдэям, што знаходзяцца ў Сузане, як сёння зрабілі, хай так і заўтра зробяць і хай дзесяць сыноў Амана на шыбеніцы павесяць».
І цар загадаў, каб так сталася. І неўзабаве ў Сузах быў вывешаны эдыкт, і дзесяць сыноў Амана былі павешаны.
А астатнія юдэі, якія пражывалі ва ўсіх правінцыях, падначаленых загаду цара, сабраліся і сталі ў абарону жыцця свайго, каб знайсці супакой ад ворагаў; і забілі з сваіх пераследнікаў семдзесят пяць тысяч, але і да іх маёмасці ніхто нават не дакрануўся.
І сабраліся юдэі ў паасобных гарадах, каб падняць руку на ворагаў і пераследавальнікаў сваіх; ніхто з іх не асмеліўся працівіцца, таму што напаў страх перад імі на ўсе народы.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».