Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 А астатнія юдэі, якія пражывалі ва ўсіх правінцыях, падначаленых загаду цара, сабраліся і сталі ў абарону жыцця свайго, каб знайсці супакой ад ворагаў; і забілі з сваіх пераследнікаў семдзесят пяць тысяч, але і да іх маёмасці ніхто нават не дакрануўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 А рэшта Юдэяў, якія [былі] ў акругах валадарскіх, сабраліся і сталі на [абарону] жыцьця свайго, і супакоіліся ад ворагаў сваіх, і забілі тых, якія ненавідзелі іх, семдзясят тысячаў, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І астатнія Юдэі, якія былі ў царскіх вобласьцях, сабраліся, каб стаць на абарону жыцьця свайго і быць заспакоенымі ад ворагаў сваіх, і ўсьмерцілі зь няпрыяцеляў сваіх семдзесят пяць тысяч, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:16
6 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Якуба кінуліся да забітых і абрабавалі горад, каб адпомсціць за ганьбу.


У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.


І сабраліся юдэі ў паасобных гарадах, каб падняць руку на ворагаў і пераследавальнікаў сваіх; ніхто з іх не асмеліўся працівіцца, таму што напаў страх перад імі на ўсе народы.


каб учыніць помсту над паганамі, пакаранне над народамі,


Меч іх уваткнецца ў іх жа сэрца, а лукі іх паломяцца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы