А ў цараванне Асуэра, у пачатку яго царавання, напісалі яны абвінавачанне на жыхароў Юдэі і Ерузаліма.
ЭСТЭР 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Аман цару Асуэру: «Ёсць народ, раскінуты і адасоблены ад народаў ва ўсіх правінцыях твайго царства; і карыстаецца ён чужымі законамі, якіх іншыя не ведаюць; звыш таго, царскіх пастаноў ён таксама не спаўняе; іх нельга пакідаць у супакоі і цару не належыць [так рабіць]. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Аман валадару Ахашвэрошу: «Ёсьць адзін народ, расьцярушаны і падзелены паміж народамі ў-ва ўсіх акругах валадарства твайго; і законы іхнія розьняцца ад [законаў] усіх народаў, і законаў валадара яны не выконваюць; і валадару не карысна пакінуць іх [без увагі]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Аман цару Артаксэрксу: ёсьць адзін народ, раскіданы і расьсеяны паміж народамі па ўсіх вобласьцях царства твайго; і законы іх адрозьніваюцца ад законаў усіх народаў, і законаў цара яны ня выконваюць; і цару ня варта так пакідаць іх. |
А ў цараванне Асуэра, у пачатку яго царавання, напісалі яны абвінавачанне на жыхароў Юдэі і Ерузаліма.
Успомні слова, якое даў Ты рабу Твайму, Майсею, кажучы: “Калі будзеце грашыць, дык Я вас рассею паміж народамі;
Калі табе падабаецца, рашы пісьмова, каб іх выгубіць, і я заплачу скарбнікам скарбоўні тваёй дзесяць тысяч талентаў срэбра, каб іх унесці ў скарб царскі».
Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што здарылася, раздзёр адзенне сваё, апрануўся ў зрэбніцу, пасыпаючы попелам галаву. Ды на плошчы ў цэнтры горада галасіў моцна ды горка плакаў,
“Ці не заўважыў ты, што гэты народ прамовіў, кажучы: “Два роды, якія выбраў Госпад, адкінуты!”, і пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ для іх.
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
Таму гэта кажа Госпад Бог: «Таму што Я выгнаў іх да народаў і рассыпаў іх па зямлі, буду для іх святыняй невялікай ў тых землях, у якія прыбылі».
І Я пакіну вам пры жыцці тых, якія ўсцерагуцца меча сярод паганаў, калі расцярушу вас сярод чужых земляў;
На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».
Калі цар пачуў гэтае слова, ахапіў яго смутак; і схіліў ён сэрца сваё да Даніэля, каб выратаваць яго; ды аж да захаду сонца стараўся прыдумаць, як яго ўхаваць.
Вас жа расцярушу між народамі і пушчу меч услед за вамі; і будзе зямля ваша пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.
І рассыплю іх па ўсіх народах, якіх не ведалі; і зямля па іх засталася пустыняй, так што ніхто не хадзіў па ёй і не вяртаўся. І перамянілі яны жаданую зямлю ў пустыню».
Я бачу яго з вяршыняў скал, і з узгоркаў гляджу на яго: вось народ, што жыве асобна і сярод народаў не лічыцца.
Дык сказалі юдэі адзін аднаму: «Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго не знойдзем? Няўжо Ён пойдзе ў расцярушанне да грэкаў ды будзе грэкаў навучаць?
Мы знайшлі, што гэты чалавек – зараза і выклікае бунты сярод усіх юдэяў у цэлым свеце, і ён – правадыр секты Назарэйцаў,
Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай гарэзіі, што ўсюды працівяцца ёй».
тады адменіць Госпад, Бог твой, няволю тваю, і пашкадуе цябе, і зноў збярэ цябе з усіх народаў, сярод якіх цябе перад тым расцярушыў.
і расцярушыць паміж плямёнамі, і нямногія з вас застануцца сярод народаў, да якіх мае вывесці вас Госпад.
Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, вітае дванаццаць пакаленняў, што ў расцярушанні.
Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, перасяленцам, расцярушаным у Понце, у Галатыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі, выбраным