ЭКЛЕЗІЯСТА 9:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама любоў іх, і нянавісць, і зайздрасць адначасова згінулі, і не маюць ужо яны ўдзелу ў гэтым свеце і ў дзеях, што адбываюцца пад сонцам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама любоў іхняя і нянавісьць іхняя, і зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлі, і ня маюць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і любоў іхняя, і нянавісьць іхняя, і зайздрасьць іхняя ўжо зьніклі, і няма болей учты ім вавекі ні ў чым, што пад сонцам робіцца. |
Ні ў чым, чаго жадалі вочы мае, не адмаўляў я ім, і не забараняў сэрцу свайму ніякай асалоды, і цешыўся з кожнай працы, і я вырашыў, што гэта — плата мая за ўсе клопаты мае.
І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?
Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцці, у нямногіх днях марнасці сваёй, якія пражывае, як цень? Або хто зможа выявіць яму, што будзе пасля яго пад сонцам?
Усё гэта сабраў я ў сэрцы маім, каб дэталёва асэнсаваць, што справядлівыя і мудрыя і іх учынкі — у руцэ Божай. Што любоў, а што нянавісць, — чалавек зусім не ведае: усё — перад ім.
Казаў я: «Ужо не буду бачыць Госпада Бога на зямлі жывых, не ўбачу чалавека больш між жыхароў свету.
мовячы: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго ды варочайся ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, што шукалі душу Дзіцяці».