І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль.
ЭКЛЕЗІЯСТА 11:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хмары будуць перапоўнены, то яны выльюць на зямлю дождж; а калі дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, то на якім месцы ўпадзе, там і ляжыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльлюць [яго] на зямлю, і калі дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там і застанецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю; і як паваліцца дрэва на поўдзень, на поўнач, так і ляжацьме, як яно ўпала. |
І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль.
Бо ўжо сякера прыстаўлена да кораня дрэў; а кожнае дрэва, якое не дае добрага плода, высякаецца і кідаецца ў агонь.
Дык сказаў вінаградару: “Вось, ужо тры гады, як я прыходжу, шукаючы плода на гэтым дрэве фігавым, і не знаходжу. Выкарчуй яго. Нашто ж тады зямлю займае?”
Калі хто мае багацце гэтага свету і бачыць, што брат яго жыве ў нястачы, і зачыняе сэрца сваё ад яго, дык як можа трываць у ім любоў Божая?