А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
ЭЗДРЫ 8:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З сыноў Пінхаса: Гэрсом. З сыноў Ітамара: Даніэль. З сыноў Давіда — Гатус, сын Сэхэніі. Біблія (пераклад А.Бокуна) з сыноў Пінхаса — Гершом; з сыноў Ітамара — Даніэль; з сыноў Давіда — Хаттуш; Біблія (пераклад В. Сёмухі) з сыноў Фінээса Гірсон; з сыноў Ітамара Данііл; з сыноў Давіда Хатуш; |
А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
Сынамі Сахэніі былі: Сямэя, і Гатус, і Ігал, і Барыя, і Наарыя, і Сафат, лікам шэсць.
Такім чынам, вось кіраўнікі пакаленняў і радаводы тых, хто ў валадаранне цара Артаксэркса выйшаў са мною з Бабілона:
Сабраў жа я іх каля ракі, што ўпадае ў Агаву, і мы там затрымаліся на тры дні. Я агледзеў народ і святароў; і не знайшоў там сыноў Леві.