Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 8:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Такім чынам, вось кіраўнікі пакаленняў і радаводы тых, хто ў валадаранне цара Артаксэркса выйшаў са мною з Бабілона:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Гэта галовы [дамоў] бацькоў сваіх і радавод тых, што ўзыйшлі са мною з Бабілону ў валадараньне Артаксэркса валадара:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І вось узначальнікі пакаленьняў і радаводы тых, якія выйшлі са мною з Вавілона, падчас валадараньня цара Артаксэркса:

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 8:1
16 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.


і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.


І ўсе іх вёскі былі навокал гэтых гарадоў аж да Баала: гэта месца іх пражывання і радавод.


Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.


Гэта былі кіраўнікі — галовы родаў левітаў па іх пакаленнях, паводле іх радаводаў; і пражывалі яны ў Ерузаліме.


І поўны лік кіраўнікоў па родах адважных ваяроў — дзве тысячы шэсцьсот.


Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.


Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:


сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;


Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.


Мною выдадзена пастанова, што, калі хто ў маім царстве з народа Ізраэля, ці то са святароў яго, ці з левітаў захоча ісці ў Ерузалім, хай ідзе з табой.


і Які на мяне накіраваў міласэрнасць цара і яго дарадчыкаў ды ўсіх магутных кіраўнікоў яго. Ды я, узмацаваны рукою Госпада, Бога майго, якая на мне, сабраў кіраўнікоў Ізраэля, каб пайшлі са мною.


сам Эздра выйшаў з Бабілона; і ён сам быў адукаваным настаўнікам у законе Майсеевым, які даў яму Госпад, Бог Ізраэля. І як рука Госпада, Бога яго, супачывала над ім, то споўніў цар усякую яго просьбу.


І ў сёмым годзе цара Артаксэркса пайшлі з ім у Ерузалім некаторыя з сыноў Ізраэля: і з сыноў святароў, і з сыноў левітаў, і са спевакоў, і з прыдзверных, і з нявольнікаў святыні.


З сыноў Пінхаса: Гэрсом. З сыноў Ітамара: Даніэль. З сыноў Давіда — Гатус, сын Сэхэніі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы