усяго пасудзін залатых і срэбраных — пяць тысяч чатырыста. Гэтае ўсё прынёс Сасабасар з тымі, што прыйшлі з перасялення бабілонскага ў Ерузалім.
ЭЗДРЫ 4:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ворагі Юды і Бэньяміна пачулі, што сыны няволі будуюць святыню Госпаду, Богу Ізраэля; Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачулі ворагі Юды і Бэн’яміна, што сыны выгнаньня будуюць Дом для ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачулі ворагі Юды і Веньяміна, што вяртанцы з палону будуюць храм Госпаду Богу Ізраілеваму; |
усяго пасудзін залатых і срэбраных — пяць тысяч чатырыста. Гэтае ўсё прынёс Сасабасар з тымі, што прыйшлі з перасялення бабілонскага ў Ерузалім.
І сыны перасялення зрабілі гэтак. І Эздра, святар, выбраў кіраўнікоў пакаленняў па доме бацькоў іх, а ўсіх — па імёнах іх; і яны селі ў першы дзень дзесятага месяца, каб разабрацца ў гэтай справе.
І абвешчана было ў Юдэі і Ерузаліме ўсім, хто прыйшоў з няволі, каб сабраліся ў Ерузаліме;
І не мог ніхто адрозніць крык тых, хто радаваўся, ад ляманту народа, бо народ падняў вялікі крык, і шум яго быў чутны далёка.
А сыны Ізраэля, святары, і левіты, і іншыя перасяленцы, святкавалі з радасцю асвячэнне гэтага дома Божага.
У першы дзень першага месяца ён выйшаў з Бабілона, і ў першы дзень пятага месяца прыбыў у Ерузалім, бо спагадная рука Бога яго супачывала на ім.
Дык прывялі Даніэля да цара; звярнуўшыся да яго, цар сказаў: «Ці гэта ты, Даніэль, адзін з сыноў палону з Юды, якога прывёў цар, мой бацька?
Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.