СУДЗЬДЗЯЎ 8:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Гедэон, сын Ёаса, памёр у добрай старасці, і пахаваны быў у магіле Ёаса, бацькі свайго, у Эфры сыноў Абіязэра. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праз нейкі час Гідэон, сын Ёаша, памёр у добрай старасьці, і быў пахаваны ў магіле Ёаша, бацькі свайго, у Офры Абіезэравай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памёр Гедэон, сын Ёасаў, у глыбокай старасьці, і пахаваны ў магіле бацькі свайго Ёаса, у Офры Авіезэравай. |
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
І ўзялі яны Асаэля і пахавалі яго ў магіле бацькі яго, што ў Бэтлехэме. І Ёаб і яго ваяры ішлі ўсю ноч, і на самым світанні дайшлі да Геброна.
Такім чынам, паставіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: «Ягвэ-Шалом — Супакой Госпада». Аж па сённяшні дзень ахвярнік гэты ёсць у Эфры, у сыноў Абіязэра.
І з іх зрабіў Гедэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Эфры. І ўвесь Ізраэль чужаложыў там, і сталася гэта для Гедэона і яго сям’і загубай.
Таксама адна з наложніц яго, якая пражывала ў Сіхэме, нарадзіла яму сына, якому сам ён даў імя Абімэлех.
А па смерці Гедэона зноў сыны Ізраэля адвярнуліся ад Госпада і паганіліся з Баалам, і паставілі Баал-Бэрыта за бога сабе.