Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Скажы народу і аб’яві ўсім, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, хай той вернецца”». І сышлі яны з гары Галаад, і вярнулася з народу дваццаць дзве тысячы, а засталося толькі дзесяць тысяч.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І цяпер скажы ў вушы народу, кажучы: “Хто баіцца і палахлівы, той няхай вернецца і зыйдзе з гары Гілеад”». І вярнулася з народу дваццаць дзьве тысячы, а засталося дзесяць тысячаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

дык вось, абвясьці ў вушы народу і скажы: «хто палахлівы і баязьлівы, той няхай вернецца і пойдзе назад з гары Галаада». І вярнулася народу дваццаць дзьве тысячы, а дзесяць тысяч засталося.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 7:3
7 Крыжаваныя спасылкі  

але не мае кораня, таму зменны. І, калі настане ўціск і пераследы за слова, адразу ж спакушаецца.


Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».


Сказаўшы гэта, хай дададуць яны апошняе і скажуць народу: “Хто чалавек баязлівы і чыё сэрца дрыжыць? Хай пойдзе і вернецца ў дом свой, каб не рабіў баязлівымі сэрцы братоў сваіх, як і сам ён ахоплены страхам”.


Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён – Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя».


Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».


І паслаў ён вестуноў да ўсяго пакалення Манасы, які і сам пайшоў за ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакалення Асэра, Забулона і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца.