СУДЗЬДЗЯЎ 19:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўжо былі яны каля Евуса, і дзень ператвараўся ў ноч; і кажа паслугач гаспадару свайму: «Хадзем, прашу, звернем у горад евусеяў і затрымаемся там». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ужо былі яны каля Евусу, і вечарэла. І сказаў слуга гаспадару свайму: «Хадзем, завернем у горад Евусэяў і затрымаемся там». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны былі паблізу Евуса, дзень ужо моцна схіліўся. І сказаў слуга гаспадару свайму: зойдзем у гэты горад Евусэяў, і заначуем у ім. |
Цар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі ў Ерузалім супраць евусеяў, жыхароў той зямлі. Тыя сказалі Давіду: «Не ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сляпыя і кульгавыя», гэта значыла: «Не ўвойдзе сюды Давід».
Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.
Сыны ж Бэньяміна не выгналі з Ерузаліма жыхароў яго, евусеяў; і яны жывуць па сённяшні дзень разам з сынамі Бэньяміна.
Але зяць не паддаўся на яго ўгаворы, і зараз жа адправіўся, і прыбыў у Евус, гэта значыць у Ерузалім, ведучы з сабой двух наўючаных аслоў і наложніцу.
Яму адказаў гаспадар: «Не, не пойдзем у горад чужога народа, бо ён не з сыноў Ізраэля, але пройдзем да Габы».
а я маю салому і корм для аслоў нашых, а хлеб і віно для сваіх спадарожнікаў: для ўжывання паслугачкі тваёй і гэтага маладога чалавека, які ідзе разам з паслугачом тваім; нічога не патрабуем, акрамя пастою».