СУДЗЬДЗЯЎ 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён вярнуўся, і заявіў бацьку свайму і маці, кажучы: «У Тамне бачыў я жанчыну з дачок філістынскіх, прашу, каб вы ўзялі яе мне за жонку». Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуўся, і паведаміў бацьку свайму і маці: «У Тымне бачыў я жанчыну з дачок Філістынскіх. Цяпер вазьміце мне яе за жонку». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён пайшоў і абвясьціў бацьку свайму і маці сваёй і сказаў: я бачыў у Тымнаце жанчыну з дачок Філістымскіх; вазьмеце мне яе за жонку. |
І Ёас, цар Ізраэля, перадаў Амазіі, цару Юдэі, такі адказ: «Лібанскі церн пераслаў кедру на Лібане такую просьбу: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. І прыйшлі дзікія звяры, якія жывуць на Лібане, і вытапталі церн.
Бярыце сабе жонак ды нараджайце сыноў і дачок, і давайце жонак для сваіх сыноў, і аддавайце дачок вашых замуж, каб нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, ды хай вас не меншае!
Бацька і маці яго сказалі яму: «Ці ж няма жанчыны між дачок братоў тваіх і ва ўсім народзе тваім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў філістынцаў, якія неабрэзаныя?» І сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае».