Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І меў ён трыццаць сыноў, якія ездзілі на трыццаці маладых аслах і мелі трыццаць гарадоў, якія па сённяшні дзень называюцца Гавот Яір, яны ў зямлі Галаад.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Меў ён трыццаць сыноў, якія езьдзілі на трыццаці аслах і мелі трыццаць гарадоў, якія па сёньняшні дзень называюцца Хавот-Яір; яны ў зямлі Гілеад.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У яго было трыццаць два сыны, якія езьдзілі на трыццаці двух маладых аслах, і трыццаць два гарады было ў іх; іх да сёньня называюць селішчамі Яіра, што ў зямлі Галаадскай.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 10:4
8 Крыжаваныя спасылкі  

І спытаўся цар у Сібы: «Што яны жадаюць сабе за гэта?» І Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дома цара; і хлябы, і плады летнія — на ежу паслугачам тваім; а віно — каб піў той, хто зняможацца ў пустыні!»


Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.


Яір жа, сын Манасы, пайшоў і заняў мястэчкі амарэяў, якія назваў Гавот Яір.


Яір, сын Манасы, здабыў увесь абшар Аргоба аж да межаў Гэсура і Мааха; і назваў іх сваім імем «Басан Гавот Яір», так і да сённяшняга дня.


Па ім быў Яір з Галаада, які судзіў Ізраэль дваццаць два гады.


І памёр Яір, і пахаваны ён у Камоне.


Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;


Вы, хто едзе на асліцах белых, і сядзіць на кілімах, і хто ідзе па дарозе, спявайце!