І сказаў тады Язафат цару Ізраэля: «Запытайся сёння, прашу цябе, што на гэта скажа Госпад».
СУДЗЬДЗЯЎ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па смерці Ешуа раіліся сыны Ізраэля з Госпадам, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць хананеяў ваяваць з імі?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля сьмерці Егошуа пыталіся сыны Ізраіля ў ГОСПАДА, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць Хананейцаў ваяваць з імі?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля сьмерці Ісуса пыталіся сыны Ізраілевыя, кажучы: хто з нас раней пойдзе на Хананэяў - ваяваць зь імі? |
І сказаў тады Язафат цару Ізраэля: «Запытайся сёння, прашу цябе, што на гэта скажа Госпад».
А ў нагруднік судовы пакладзі урым і тумім, якія хай будуць на сэрцы Аарона, калі ён будзе станавіцца перад абліччам Госпада. І так хай носіць Аарон на сэрцы сваім суд для сыноў Ізраэля перад абліччам Госпада заўсёды.
Стане ён перад Элеязэрам святаром, які пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраэля з ім, і ўся супольнасць».
А Манаса не здабыў Бэт-Сан і Танах з ваколіцамі іх і не выгнаў жыхароў Дора, і Іблаама, і Магеды з ваколіцамі іх; і засталіся хананеі на гэтай зямлі.
і пахавалі яго ў межах спадчыны яго ў Тамнатсары, на гары Эфраім, на паўночным баку гары Гаас,
Яны паўсталі, і пайшлі ў Бэтэль, і параіліся з Богам, і сказалі: «А хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэньяміна ў нашым войску?» Госпад ім адказаў: «Юда пойдзе першы».
а раней пайшлі [у Бэтэль] і плакалі перад абліччам Госпада аж да ночы, і шукалі ў Яго парады, кажучы: «Ці маем мы далей ваяваць з сынамі Бэньяміна, братамі нашымі, ці не?» Госпад ім адказаў: «Ваюйце супраць іх».
служыў перад Госпадам Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона. Такім чынам, раіліся яны з Госпадам і казалі: «Ці павінны мы яшчэ ісці ваяваць супраць сыноў Бэньяміна, братоў нашых, ці павінны мы скарыцца?» Госпад ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашы».
І потым пыталіся ў Госпада, ці той чалавек прыбыў сюды. І Госпад адказаў: «Вось, ён хаваецца ў лагеры».