«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
САФОНА 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Усё вынішчу да рэшты з паверхні зямлі, — кажа Госпад, — Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьбіраючы, забяру ўсё з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё зьнішчу з аблічча зямлі, - кажа Гасподзь: |
«Сатру чалавека, якога стварыў, з твару зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкада Мне, што стварыў іх».
І хоць войска сірыйскае ўвайшло ў малой колькасці ваяроў, Госпад, аднак, аддаў у рукі іх вельмі вялікае войска, таму што адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх; і над Ёасам таксама правялі яны ганебны суд.
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
Вось, Я даю загад, — кажа Госпад, — і прывяду іх зноў у гэты горад, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць агнём, і гарады юдэйскія зраблю пустыняй, бо не будзе жыхара”».
А пра Ёакіма, цара Юдэйскага, скажаш: гэта кажа Госпад: “Ты спаліў гэты скрутак, кажучы: “Чаму напісаў ты ў ім абвестку: напэўна, прыйдзе цар Бабілона, і знішчыць гэтую зямлю, і вынішчыць з яе людзей і жывёлу?”
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось жа, гнеў Мой і абурэнне Маё выліваецца на гэтае месца, на людзей і на жывёлу, на палявыя дрэвы і на плады зямлі, узгарыцца ён і не затухне».
Здзейсніў Госпад, што намеціў; споўніў слова сваё, што прадказваў у днях даўнасці: знішчыў, не пашкадаваў. І парадаваў ворага праз цябе, і павысіў рог ворагаў тваіх.