А калі Арам з Дамаска прыйшоў, каб прынесці дапамогу Ададэзэру, цару Собы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзве тысячы чалавек,
РЫМЛЯНАЎ 13:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго і падаткі плаціце, бо тыя, хто на гэта пастаўлены, – паслугачы Божыя, гэтым самым заўсёды занятыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На тое вы і падаткі плаціце; бо яны Божыя слугі, за гэтым пільна дасочваюць. |
А калі Арам з Дамаска прыйшоў, каб прынесці дапамогу Ададэзэру, цару Собы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзве тысячы чалавек,
Так Давід цараваў над усім Ізраэлем, і судзіў, і чыніў справядлівасць над усім сваім народам.
Цяпер хай цар ведае, што калі той горад будзе адбудаваны і муры яго адноўлены, то яны не дадуць ані падатку, ані даніны, ані харчоў, і гэта ўрэшце прынясе цару шкоду.
і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.
Але і мною дадзены загад, як вы маеце дзейнічаць з гэтымі старшынамі юдэйскімі, якія будуюць гэты дом Божы: каб з маёмасці царскай, гэта значыць, з падаткаў, якія плацяцца з зямлі за ракою, безадкладна і старанна пакрываліся выдаткі гэтых людзей.
І былі тыя, што казалі: «Пазычылі срэбра на падаткі цару пад заклад нашых палёў і нашых вінаграднікаў.
І пачалі Яго вінаваціць, кажучы: «Мы выявілі, што Ён бунтуе наш народ, і забараняе плаціць падатак цэзару, і называе сябе Хрыстом Царом».
калі хто заахвочвае – для заахвочвання; калі хто раздае – у прастаце сэрца, калі хто старшынствуе – дык рупліва, калі хто мілуе – дык з ахвотаю.
Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак – падатак, каму мыта – мыта, каму страх – страх, каму пашану – пашану.