І прайшоў Я каля цябе, і ўбачыў цябе; і вось, твой час, і час кахаючых. І расцягнуў Я плашч Свой над табою, і закрыў твой сорам; і звязаўся з табою прысягай, і ўвайшоў з табою ў запавет, — кажа Госпад Бог, — і стала ты Маёю.
РУТ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён кажа ёй: «Хто ты?» І яна адказала: «Я Рут, паслугачка твая. Накрый плашчом сваім паслугачку сваю, бо ты маеш права выкупу». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ён: «Хто ты?» І яна сказала: «Я — Рут, служка твая. Расьцягні плашч твой над служкай тваёй, бо ты — сваяк-абаронца мой». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў: хто ты? Яна сказала: Я Рут, рабыня твая, ахіні крылом тваім рабыню тваю, бо ты родзіч. |
І прайшоў Я каля цябе, і ўбачыў цябе; і вось, твой час, і час кахаючых. І расцягнуў Я плашч Свой над табою, і закрыў твой сорам; і звязаўся з табою прысягай, і ўвайшоў з табою ў запавет, — кажа Госпад Бог, — і стала ты Маёю.
Наомі адказала ёй: «Хай дабраславёны будзе Госпадам, бо не адмовіў у ласцы сваёй ані жывым, ані памерлым!» І далей казала: «Гэты чалавек — наш сваяк; ён адзін з тых, што маюць права выкупу за нас».
І ён сказаў: «Дабраславёна будзь, дачка, Госпадам; пераўзышла ты і папярэднюю высакароднасць наступнаю, бо не шукала ты юнакоў, ані бедных, ані багатых.
І вось, ужо апоўначы, спалохаўся ён, і падняўся, і ўбачыў жанчыну, што ляжала ля ног яго.
Хацеў я, каб чуў ты гэта, і табе хацеў я сказаць: перад усімі, хто сядзіць, і перад старэйшынамі народа майго, што калі хочаш мець гэтае поле па законе сваяцтва, купляй яго і валодай ім; а калі не хочаш, то паведамі мне, каб я ведаў, што маю рабіць. Няма бо іншага сваяка ў Наомі, акрамя цябе; ты — першы, а я — другі». І той адказаў: «Я куплю поле».
Ён адказаў: «Я саступаю права сваяцкасці, бо не павінен я нішчыць маёмасці сям’і сваёй. Ты скарыстайся з майго прывілею, ад якога я ахвотна адмаўляюся».
Яна, устаўшы, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось, паслугачка твая ёсць нявольніца, каб мыць ногі паслугачоў гаспадара майго».