Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
ПСАЛТЫР 99:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба. Біблія (пераклад А.Бокуна) І моц Валадара, Які любіць суд. Ты ўстанавіў справядлівасьць, Ты суд і праведнасьць учыніў у Якубе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае. |
Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы — па праўдзе.
Не знеахвоціцца, ані заломіцца, пакуль не ўстановіць на зямлі закон, Яго закону чакаюць астравы».
Як бо зямля прыносіць сваю расліннасць ды як сад родзіць свае пасевы, так Госпад Бог народзіць справядлівасць і хвалу перад абліччам усіх народаў.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
Вось жа прыйдуць дні, — кажа Госпад, — і вырашчу Давіду парастак справядлівы, і будзе валадарыць цар, і ён будзе мудры, і будзе ён спаўняць закон і чыніць справядлівасць на зямлі.
каб учыніць суд над усімі ды выкрыць кожную душу ва ўсіх яе нягодных учынках, у якіх яны чынілі бязбожнасць, і ва ўсіх ліхіх словах супраць Яго, якія яны, бязбожныя грэшнікі, прамаўлялі».
І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.
І мае на вопратцы і на сцягне Сваім напісанае імя: Валадар валадароў і Госпад пануючых.