Ворагі знішчаны, сталася спусташэнне вечнае, і гарады зруйнаваў Ты: згінула памяць пра іх з імі разам.
Вораг спустошаны, канец яму назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана.
У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
Дні мае, як цень, сышлі, і я, як трава, высах.
Госпад у небе падрыхтаваў пасад Свой, і валадарыць Ён над усім светам.
Ты маеш моцнае плячо, моцная Твая правіца ўзнята.
Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.
Ісус Хрыстос Той самы ўчора, сёння і навекі.
Няхай для вас, умілаваныя, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў – як адзін дзень.
І ўбачыў я пасад вялікі белы і Таго, Які сядзеў на ім, перад абліччам Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося ім месца.