ТЭТ. Дабрадзейства даў Ты слузе Твайму, Госпадзе, паводле слова Твайго.
Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.
Хто я, хто народ мой, каб маглі мы Табе ўсё гэта скласці ў ахвяру? Тваё ўсё гэта і тое, што з рукі Тваёй мы атрымалі, аддалі Табе.
Вярніся, душа мая, да спачынку твайго, бо Госпад дабро ўчыніў табе;
ГІМЭЛЬ. Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.
Я ж спадзяюся на міласэрнасць Тваю. Радуецца сэрца маё з выратавання Твайго, заспяваю я Госпаду, Які даброты даў мне.
Які навучае рукі мае барацьбе, і нацягваюць медны лук плечы мае.
Пачуў Госпад і злітаваўся нада мною, Госпад стаўся памочнікам маім.