Узнаві для слугі Твайго прырачэнне Тваё; яно — дзеля ўшанавання Твайго.
Няхай паўстане слова Тваё для слугі Твайго, які [ходзіць у] страху Тваім.
І зараз, Госпадзе, Божа Ізраэля, хай спраўдзяцца словы Твае, якія гаварыў Ты слузе Твайму, Давіду, бацьку майму.
Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
Як бацька літуецца над сынамі, так Госпад злітаваўся над тымі, што шануюць Яго.
А міласэрнасць жа Госпадава спрадвеку па век над тымі, што шануюць Яго, а справядлівасць Яго — для сыноў сынавых.
Рассудзі справу маю і адкупі мяне, пры дапамозе прырачэння Твайго ажыві мяне.
ДЗАЙН. Помні пра слова Тваё слузе Твайму, якім Ты даў мне надзею.
Яно пацешыла мяне ў прыніжэнні маім, бо слова Тваё ажывіла мяне.
Калі будзе міласэрнасць Твая, каб суцешыць мяне, паводле прырачэння Твайго слузе Твайму.
РЭС. Спаўняе ён просьбу тых, што шануюць Яго, і пачуе іх кліканне, і збавіць іх.
Падабаюцца Госпаду тыя, што Яго шануюць, і тыя, што ўсклалі надзею на міласэрнасць Яго.
Бо колькі абяцанняў Бога, у Ім – «так». Таму таксама праз Яго і «амін», на хвалу Богу праз нас.