Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
ПСАЛТЫР 115:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ідалы іх срэбра і золата, стварэнне людскіх рук. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну. |
Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
А пасля прыйшоў поўдзень і, пакуль яны прарочылі, прыйшоў час, калі звычайна ўскладваюцца ахвяры з ежы, і не чулася ніякага голасу, і ніхто не адказваў і не звяртаў увагі на малітву іх.
і ў агонь кінулі яны багоў іх; бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых з дрэва і каменя, і знішчылі іх.
І супраць Бога Ерузаліма Санхэрыб гаварыў, як супраць багоў народаў зямлі, якія ёсць творы рук чалавечых.
Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам і што выхваляюцца балванамі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.
і аддалі агню іх багоў, бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых, дрэва і камень, дык іх паразбівалі.
Павярнуліся яны назад; хай пасаромеюцца ад ганьбы тыя, хто вераць у ідалаў, якія кажуць літому балвану: «Вы — нашы багі».
Такі вось жывіцца попелам; неразумнае сэрца звяло яго, ды не вызваліць ён душы сваёй і не скажа: «Ці ж не падман у правіцы маёй?»
Усе разьбяры балванаў — нішто, і каштоўнасці іх не прыдадуцца ім. Спахвальнікі іх самі не бачаць, і не разумеюць, каб пачулі стыд.
у гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, і флейты, і ліры, і арфы, і псалтэрыёна, і дудаў ды ўсякага роду інструментаў музычных, упадзіце і пакланіцеся залатой статуі, якую паставіў цар Набукаданосар.
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.
Бо з Ізраэля і само яно: яго мастак зрабіў, і яно не бог; вось жа, на кавалкі рассыплецца цяля самарыйскае.
Але бачыце і чуеце, што не толькі у Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Паўла, пераконваючы, зводзіць шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, зробленых рукамі.
І пісар, калі супакоіў натоўпы, сказаў: «Мужы эфескія! Ці ёсць чалавек, які не ведае, што горад Эфес славіць вялікую багіню Артэміду ды Эпіэта?
Там будзеце служыць багам, зробленым рукамі людзей, дрэву і каменю, якія не бачаць, не чуюць, не ядуць, не адчуваюць паху.