І асадзіў Ён навальніцу Яго ў лёгкі ветрык, і суцішыліся хвалі Яго.
Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.
Ты — што ўмацоўваеш горы магуццем Тваім, апярэзаны сілаю.
Ты — што глушыш шум мора, шум хваль яго і бунт народаў.
Госпадзе, Божа магуццяў, хто падобны да Цябе? Магутны Ты, Госпадзе, і праўда Твая — навокал Цябе.
І ўзялі яны Ёну, і кінулі ў мора, і мора перастала шалець.
І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.