ПЛАЧ 3:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пакрыўся Ты хмараю, каб не дайшло маленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты закрыў Сябе хмараю, каб не дайшла малітва [да Цябе]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты засланіў сябе хмарай, каб не даходзіла наша малітва; |
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!
О, як зацямніў Госпад у гневе Сваім дачку Сіёна! Скінуў з неба на зямлю славу Ізраэля і не прыпомніў падножжа ног Сваіх у дзень гневу Свайго.
І сталася так: «Як яны не слухалі, калі Ён напамінаў, — так Я не паслухаю, калі яны будуць Мяне прызываць, — кажа Госпад Магуццяў. —