І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
НЭЭМІІ 8:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі людзі, і прынеслі тое, і справілі сабе палаткі, кожны на сваім даху, і на сваіх панадворках, і на панадворку дома Божага, і на плошчы Воднае брамы, і на плошчы Эфраімавай брамы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў народ, і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кожны на даху сваім, і на панадворках сваіх, і на панадворках Дому Божага, і на плошчы Брамы Воднай, і на плошчы Брамы Эфраіма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў народ, і прынесьлі і зрабілі сабе кучкі, кожны на сваім даху і на дварах сваіх, і на дварах дома Божага, і на пляцы каля Вадзяное брамы і на пляцы каля Яфрэмавай брамы. |
І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
А Ёас злавіў Амазію, цара Юдэі, сына Ёаса, унука Ахазіі, у Бэтсамэсе і завёў яго ў Ерузалім. І зрабіў пралом у муры Ерузаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў.
І калі стаў Язафат пасярод супольнасці Юдэі і Ерузаліма ў доме Госпада перад новым прысенкам,
Пабудаваў жа ахвярнікі для ўсяго войска нябеснага ў двух панадворках святыні Госпада.
Яны ўзышлі па прыступках горада Давідава, па дарозе ўверх на мур, вышэй дома Давідава і аж да брамы Воднай на ўсход.
і за браму Эфраіма і за Старую браму ды за Рыбную браму, і за вежу Хананээль, і за вежу Мэаг, і аж да брамы Авечай; і спыніліся яны пры браме Вартаўнічай.
І сабраўся ўвесь Ізраэль, як адзін чалавек, на плошчы перад Воднаю брамаю, і сказалі яны кніжніку Эздру, каб прынёс кнігу Майсеева закону, якую Госпад даў для Ізраэля.
І прачытаў ён з кнігі на плошчы перад Воднаю брамай ад раніцы аж да паўдня перад мужчынамі, і жанчынамі, ды тымі, што маглі зразумець; і вушы ўсяго народа былі звернуты да кнігі закону.
і стануцца нячыстымі дамы Ерузаліма і дамы цароў Юды, падобна як месца Тафэт; усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла ўсім сілам нябесным ды складалі ахвяры вадкія чужым багам”».
І ўвойдуць халдэі, што ваююць супраць гэтага горада, і падкладуць агонь пад яго, і спаляць яго дамы, на дахах якіх складалі ахвяры Баалу і лілі вадкасці ў ахвяру іншым багам, каб Мяне зняважыць”.
Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху тваім кругом агароджу, каб не навесці крыві на дом свой, калі хто-небудзь зваліцца з яго.