Словы Нэгэміі, сына Гахаліі. І сталася ў месяцы Каслеў, у дваццатым годзе, быў я ў крэпасці Сузы,
НЭЭМІІ 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ад таго дня, у які загадаў мне цар быць кіраўніком на зямлі Юдэі, ад дваццатага года аж да трыццаць другога года цара Артаксэркса, на працягу дванаццаці гадоў, ані я не еў хлеба, які належаў намеснікам, ані мае браты. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама ад дня, калі [валадар] загадаў мне быць ваяводам іхнім у зямлі Юды, ад дваццатага году да трыццаць другога году валадара Артарксэркса, дванаццаць гадоў, я і браты мае ня елі хлеба ваяводы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ: з таго дня, як назначаны я быў начальнікам вобласьці іхнім у зямлі Юдэйскай, ад дваццатага года да трыццаць другога года цара Артаксэркса, і так дваццаць гадоў я і браты мае ня елі хлеба вобласьценачальніцкага. |
Словы Нэгэміі, сына Гахаліі. І сталася ў месяцы Каслеў, у дваццатым годзе, быў я ў крэпасці Сузы,
А ў час усяго гэтага не быў я ў Ерузаліме, бо ў трыццаць другім годзе валадарання Артаксэркса, цара Бабілонскага, прыйшоў я да цара, і ў канцы дзён я папрасіў аб тым, каб пайсці ад цара,
А сталася ў месяцы Нісан, на дваццаты год царавання цара Артаксэркса, калі ён меў піць, падняў я віно і падаў цару, бо не быў я сумны перад абліччам яго.
Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і, скарыстаўшыся з іх, зарабіў яшчэ пяць талентаў.
Дык якая мне ўзнагарода, калі абвяшчаючы Евангелле, без платы зацвердзіў я добрую звестку Хрыста гэтак, што не скарыстаўся ўладаю маёй у Евангеллі.