Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А сталася ў месяцы Нісан, на дваццаты год царавання цара Артаксэркса, калі ён меў піць, падняў я віно і падаў цару, бо не быў я сумны перад абліччам яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І сталася ў месяцы Нісан, у дваццатым годзе валадара Артарксэркса, віно было перад абліччам ягоным. І я падняў віно, і даў валадару; і ня быў я смутны перад абліччам ягоным.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 2:1
9 Крыжаваныя спасылкі  

І келіх фараона ў руцэ маёй. Я ўзяў гронкі і выціснуў у келіх, які я трымаў, і падаў келіх фараону».


І галоўнага чарніка вярнуў на сваё месца, каб падаваў яму чару,


І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.


Па гэтых падзеях у цараванне Артаксэркса, цара персаў, Эздра, сын Сараі, сына Азарыі, сына Хэлькіі,


І ў сёмым годзе цара Артаксэркса пайшлі з ім у Ерузалім некаторыя з сыноў Ізраэля: і з сыноў святароў, і з сыноў левітаў, і са спевакоў, і з прыдзверных, і з нявольнікаў святыні.


Словы Нэгэміі, сына Гахаліі. І сталася ў месяцы Каслеў, у дваццатым годзе, быў я ў крэпасці Сузы,


Малю, Госпадзе, хай чуйным будзе вуха Тваё да малітвы раба Твайго і да малення слуг Тваіх, якія хочуць славіць імя Тваё; і зрабі, каб пашчаслівілася сёння рабу Твайму, і дай яму мець у гэтага чалавека ласку». Я бо быў падчарны пры цару.


У першы месяц, які завецца Нісан, у дваццаты год валадарання цара Асуэра, кінута было ў урну жэрабя, якое называецца пур, у прысутнасці Амана — у гэты дзень і ў гэты месяц народ юдэяў павінен быць знішчаны; і выпаў трынаццаты дзень дванаццатага месяца, што завецца Адар.


Такім чынам, ведай і разумей: ад сказанага слова, што зноў будзе адбудаваны Ерузалім, аж да Правадыра Намашчэнца — сем тыдняў. І пройдуць шэсцьдзесят два тыдні; і зноў будуць адбудаваны плошча і муры, але ў часы прыгнёту.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы