Дык ноччу прайшоў я праз раку і агледзеў мур; ды зноў праехаў праз браму Даліны, і вярнуўся назад.
НЭЭМІІ 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А кіраўнікі не ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў, але аж дасюль я не выяўляў гэтага ані юдэям, ані святарам, ані магнатам, ані кіраўнікам, ані іншым, якія выконвалі работу. Біблія (пераклад А.Бокуна) А кіраўнікі [народу] ня ведалі, куды я хадзіў і што рабіў. Ані Юдэям, ані сьвятарам, ані шляхце, ані кіраўнікам, ані іншым, якія выконвалі працу, я не распавядаў [нічога] аж да гэтай пары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І начальнікі ня ведалі, куды я хадзіў і што я раблю; ні Юдэям, ні сьвятарам, ні знакамітым, ні начальнікам, ні іншым майстрам работ я датуль нічога не адкрываў. |
Дык ноччу прайшоў я праз раку і агледзеў мур; ды зноў праехаў праз браму Даліны, і вярнуўся назад.
І я сказаў ім: «Вы бачыце смутак, у якім мы знаходзімся, бо Ерузалім спустошаны, і брамы яго спалены агнём; хадземце і адбудуем мур Ерузаліма і не будзем больш у ганьбе».
І на выбраных сыноў Ізраэля не падняў Ён рукі Сваёй; і глядзелі яны на Бога, і елі, і пілі.