І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
НЭЭМІІ 12:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Матанія і Бэкбэцыя, Абдзія, Масала, Тэльмон, Акуб — прыдзверныя, каб вартаваць пры кладоўках каля брам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маттанія, Бакбукія, Абадыя, Мэшулям, Тальмон, Аккуў, прыдзьвернікі, вартавалі пры каморах каля брамаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў - вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных. |
І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
І хай яны пільнуюць правілы палаткі сустрэчы, і рытуал свяцілішча, і пабожнасць сыноў Аарона, іх братоў, у службе ў доме Госпадавым.
Такія падзелы прыдзверных: як галовы сем’яў мелі службу, так і браты іх служылі ў доме Госпадавым.
ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,
Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.
І закрычаў вартаўнік: «На вежы вартавой, Госпадзе, стаю заўжды ўдзень, і на варце сваёй я стаю па ўсіх начах;