НЭЭМІІ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо самі яны — слугі Твае і народ Твой, якіх Ты вызваліў моцай Тваёй вялікай і рукою Тваёй магутнаю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны ж — слугі Твае і народ Твой, які Ты адкупіў моцаю Тваёю вялікай і рукою Тваёю магутнай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны - рабы Твае і народ Твой, які Ты акупіў сілаю Тваёю вялікаю і рукою Тваёю магутнаю. |
Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.
І калі заўтра спытае ў цябе сын твой, гаворачы: “Што гэта?”, — ты адкажаш яму: “Дужаю рукою вывеў нас Госпад з Егіпта, з дому няволі.
Такім чынам, гэта будзе быццам знак на руцэ тваёй і быццам тое, што падвешана перад вачамі тваімі дзеля ўспаміну, бо Госпад дужаю рукою вывеў нас з Егіпта».
І сказаў Майсей народу: «Памятайце пра той дзень, у які выйшлі вы з Егіпта, з дома няволі; бо дужаю рукою вывеў вас Госпад з таго месца; так што не ежце вы заквашанага хлеба.
І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта.
У міласэрнасці Тваёй быў Ты правадыром для народа, які адкупіў, і праводзіў яго ў моцы Сваёй у Сваё святое жыллё.
А Майсей стаў прасіць Госпада, Бога свайго, кажучы: «Чаму, Госпадзе, разгараецца абурэнне Тваё супраць народа Твайго, які вывеў Ты з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукою моцнаю?
Сказаў Госпад Майсею: «Цяпер убачыш, што Я зраблю фараону; бо праз дужую руку адпусціць іх і моцнай рукою выкіне іх з зямлі сваёй».
Таму скажы сынам Ізраэля: “Я — Госпад, Я выведу вас з-пад ярма егіпцян, і вырву вас з няволі, і вызвалю вас выцягнутаю рукою і цяжкімі карамі.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Не гневайся залішне, Госпадзе, і не май больш у памяці правіннасці. Глянь, вось, мы ўсе — народ Твой!
Прыпомні сабе, што і ты сам быў нявольнікам у зямлі Егіпецкай, і вызваліў цябе Госпад, Бог твой; таму вось я цяпер загадваю табе гэта.
А яны ж — Твой народ і спадчына Твая, тыя, якіх Ты вывеў Сваёй вялікай сілаю і ўзнятым плячом Сваім”.