Або як жа скажаш брату твайму: “Дазволь, я выцягну сцяблінку з вока твайго”, – а вось, бервяно ў воку тваім?
МАЦЬВЕЯ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму ж ты ў воку брата твайго сцяблінку бачыш, а бервяна ў сваім воку не бачыш? Біблія (пераклад А.Бокуна) Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш? |
Або як жа скажаш брату твайму: “Дазволь, я выцягну сцяблінку з вока твайго”, – а вось, бервяно ў воку тваім?
Крывадушнік, выкінь перш бервяно з свайго вока і тады ўгледзіш, як выняць сцяблінку з вока брата твайго.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
Таму няма выбачэння табе, кожны чалавеча, калі асуджаеш. Ды ў чым асуджаеш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае ты, які асуджаеш.
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.