Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.
МАЦЬВЕЯ 7:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабеце ім; бо ў гэтым закон і прарокі. |
Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.
Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Не думайце, што Я прыйшоў парушыць закон і прарокаў. Я прыйшоў не парушыць, але выканаць.
Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,
Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.