Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
МАЦЬВЕЯ 5:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Я кажу вам, каб вы зусім не прысягалі, ані небам, бо яно ёсць пасад Божы, Біблія (пераклад А.Бокуна) А Я кажу вам: не прысягай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы; Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Я вам кажу: не прысягай зусім: ні небам, бо яно - Трон Божы; |
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?
“Неба – пасад Мой, а зямля – падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, – кажа Госпад, – або якое месца для супачынку Майго?
Перад усім, браты мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якой іншай прысягай, але няхай будзе ў вас: «так» – «так» і «не» – «не», каб не трапіць пад суд.