Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 27:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тады жаўнеры правіцеля, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі да Яго цэлую кагорту.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўсю кагорту.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады воіны намесьнікавы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго цэлы полк,

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 27:27
9 Крыжаваныя спасылкі  

Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народа ў палац першасвятара, званага Каяфам,


Затым павялі Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есці Пасху.


Затым Юда, узяўшы кагорту і паслугачоў ад першасвятароў і фарысеяў, прыйшоў туды з ліхтарамі, светачамі і зброяй.


Дык увайшоў зноў у прэторыю Пілат і, паклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: «Ты – Цар Юдэйскі?»


А ў Цэзарэі жыў адзін чалавек, на імя Карнэлій, сотнік кагорты, званай Італійскай,


сказаў: «Выслухаю цябе, калі прыбудуць твае абвінаваўцы». І загадаў пільнаваць яго ў прэторыі Ірада.


Калі было вырашана плысці нам у Італію, перадалі Паўлу і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.