МАЦЬВЕЯ 25:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але неразумныя, узяўшы лампады свае, не ўзялі з сабою алею. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) неразумныя, узяўшы сьвяцільні свае, не ўзялі з сабою алею; |
Мяне шукаюць з дня на дзень і хочуць ведаць дарогі Мае, быццам народ, які справядлівасць чыніць і не пакідае закону Бога свайго. Просяць Мяне аб справядлівым судзе, хочуць наблізіцца да Бога.
і ён убачыць, што меч прыходзіць на зямлю, і ў трубу затрубіць, і перасцеражэ народ,
Тады падобна будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчын, якія, узяўшы лампады свае, выйшлі насустрач жаніху.
Пільнуйцеся, каб не згубіў хто ласкі Божай, каб які горкі корань, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і праз гэта каб не спракудзіліся многія,
І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: гэта, вось, кажа Той, Які мае сем духаў Божых і сем зорак: ведаю ўчынкі твае, што маеш імя, што жывы, ды ёсць мёртвы.