Што да дня таго і хвіліны, ніхто не ведае, – ані анёлы нябесныя, – толькі Айцец адзін.
МАЦЬВЕЯ 24:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык чувайце, бо не ведаеце, у які час прыйдзе Госпад ваш. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе. |
Што да дня таго і хвіліны, ніхто не ведае, – ані анёлы нябесныя, – толькі Айцец адзін.
А гэта ведайце, што, каб гаспадар дома ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, пільнаваў бы і не дазволіў падкапаць дом свой.
Калі яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вяселле. І дзверы зачыніліся.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;
Дык чувайце, молячыся ўвесь час, каб змаглі пазбегнуць ўсяго гэтага, што мае прыйсці, ды стаць перад Сынам Чалавечым».
І ведайце гэты час, што ўжо пара нам ад сну паўстаць, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым калі мы ўверылі.
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.