Тады Ён сказаў ім: «Ці не чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся, ды тыя, што з ім былі?
МАЦЬВЕЯ 22:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці не чыталі пра ўваскрэсенне мёртвых, што сказана вам Богам, Які казаў: Біблія (пераклад А.Бокуна) А наконт уваскрасеньня мёртвых, ці не чыталі вы сказанага вам Богам, Які кажа: Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пра ўваскрэсеньне мёртвых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам: |
Тады Ён сказаў ім: «Ці не чыталі, што зрабіў Давід, калі згаладаўся, ды тыя, што з ім былі?
Калі б вы ведалі, што значыць: “Міласэрнасці хачу, а не ахвяры”, дык не асуджалі б бязвінных.
і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так; хіба вы не чыталі: “З вуснаў дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу”»?
Кажа ім Ісус: «Ці ж ніколі не чыталі вы ў Пісанні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”?
Пры ўваскрэсенні не будуць ні жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы Божыя ў небе.
“Я – Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”. Бог не ёсць Бог мёртвых, але тых, што жывыя».
Дык ідзіце і навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў заклікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».