МАЦЬВЕЯ 14:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён гаворыць: «Прынясіце Мне іх сюды». Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ён сказаў: «Прынясіце Мне іх сюды». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. |
І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні – людзям.
І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям. І яны раздалі народу.
Сказаў Ісус: «Загадайце людзям узлегчы». А было на тым месцы многа травы. І вось узлегла мужчын каля пяці тысяч.