З гэтай прычыны Юда сказаў Тамар, нявестцы сваёй: «Будзь удавой у доме бацькі свайго, пакуль не вырасце Шэла, сын мой». Баяўся бо, каб і той не памёр, як браты яго. А яна пайшла і жыла ў доме бацькі свайго.
МАЦЬВЕЯ 1:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Юда быў бацькам Пэрэса і Зары ад Тамар, а Пэрэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама. Біблія (пераклад А.Бокуна) Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама; |
З гэтай прычыны Юда сказаў Тамар, нявестцы сваёй: «Будзь удавой у доме бацькі свайго, пакуль не вырасце Шэла, сын мой». Баяўся бо, каб і той не памёр, як браты яго. А яна пайшла і жыла ў доме бацькі свайго.
Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў яго.
А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Салмона.