МАРКА 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі яны сыходзілі з гары, загадаў ім Ён, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж яны зыходзілі з гары, Ён загадаў ім, каб нікому не расказвалі пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж сыходзілі яны з гары, Ён не дазволіў нікому расказваць пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне зь мёртвых. |
Бо як Ёна быў у чэраве вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
Ад гэтага часу пачаў Ісус адкрываць вучням Сваім, што трэба Яму ісці ў Ерузалім, і многа цярпець ад старэйшын і ад першасвятароў і кніжнікаў, ды быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
кажучы: «Гаспадару, прыпомнілі мы, што ашуканец Гэты яшчэ жывы сказаў: “Праз тры дні Я ўваскрэсну”.
І гаворыць яму Ісус: «Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей, на сведчанне ім».
І загадаў ім, каб нікому не казалі, але чым болей Ён забараняў, тым больш яны абвяшчалі.
І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што гэта значыць: «уваскрэснуць з мёртвых».
І яны, зараз жа паглядзеўшы навокал, апрача Ісуса, нікога больш не ўбачылі каля сябе.
Ды сказаў ім: «Так было напісана і так належала Хрысту цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень,
І калі голас сціх, Ісус застаўся адзін. І яны маўчалі, і нікому не расказвалі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.