Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАРКА 7:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Майсей сказаў: “Шануй бацьку свайго і маці сваю”, ды: “Хто зняважыць бацьку або маці – хай будзе смерцю пакараны”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваюё; і: ёхто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ».

Глядзіце раздзел



МАРКА 7:10
9 Крыжаваныя спасылкі  

Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.


Хто гоніць бацьку свайго або маці, хай будзе пакараны смерцю.


Хто сварыцца на бацьку свайго і маці — патухне светач яго ў глыбінях цемры.


Вока, што кпіць з бацькі і што адцураецца паслушэнства маці — хай крумкачы з-за ракі выдзеўбаюць яго і хай з’ядуць яго дзеці арла.


Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, будзе пакараны смерцю; хто праклінаў бацьку або маці, той выклікаў смерць на сябе.


“Шануй бацьку твайго і маці”, і таксама: “Хто зняважыць бацьку або маці – хай будзе смерцю пакараны”.


Прыказанні ведаеш: не забівай, не чужалож, не крадзі, не гавары фальшывага сведчання, не рабі крыўды, паважай бацьку свайго і маці».


“Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.


Паважай бацьку свайго і маці сваю, як загадаў табе Госпад, Бог твой, каб быў ты даўгавечны і добра табе было на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.