Дык моцным голасам крычалі яны і калечылі сябе, паводле свайго звычаю, нажамі і дзідамі, пакуль не палілася з іх кроў.
МАРКА 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён заўсёды ўночы і днём у магілах і гарах крычаў ды біў сябе камянямі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён заўсёды днём і ноччу ў магілах і ў гарах крычаў і біў сябе камянямі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне. |
Дык моцным голасам крычалі яны і калечылі сябе, паводле свайго звычаю, нажамі і дзідамі, пакуль не палілася з іх кроў.
Бо яго шмат разоў скоўвалі і кайданамі, і ланцугамі, але рваў ланцугі і разбіваў кайданы, ды ніхто не мог яго ўтаймаваць.
Вы ёсць ад бацькі вашага – д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён – хлус і бацька сваёй хлусні.