Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 18:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Дык моцным голасам крычалі яны і калечылі сябе, паводле свайго звычаю, нажамі і дзідамі, пакуль не палілася з іх кроў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І крычалі яны моцным голасам, і калечылі сябе паводле звычаю свайго нажамі і дзідамі, аж лілася з іх кроў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 І пачалі яны крычаць гучным голасам і калолі сябе як звычайна нажамі і дзідамі, так што кроў лілася па іх.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 18:28
9 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі быў ужо поўдзень, Ілля пачаў смяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней; бо гэта ж бог, і, можа, ён чым заняты, а можа, дзе выйшаў, а можа, у дарозе або спіць, хай абудзіцца!»


З рэшты яго робіць бога, статую сабе, кідаецца на твар перад ёй і кланяецца ёй, і моліцца, кажучы: «Вызвалі мяне, бо ты — бог мой!»


Аблысела Газа, знямеў Аскалон; рэшткі Энаціма, дакуль будзеце рабіць сабе нарэзы?


Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалвайце надпісы на скуры вашай. Я — Госпад!


Ці будуць падабацца Госпаду тысячы бараноў, многія тысячы ручаёў алею аліўкавага? Ці аддам я першароднага сына свайго за злачынства сваё, плод улоння майго за грэх душы маёй?»


Ды скажуць яму: “Што гэта за раны на руках тваіх?” І ён скажа: “Гэта мяне білі ў доме тых, якія мяне любілі”.


І ён заўсёды ўночы і днём у магілах і гарах крычаў ды біў сябе камянямі.


і часта кідаў яго нават у агонь і ў ваду, каб яго загубіць, але, калі што можаш, ратуй нас, злітуйся над намі».


Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы