Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
МАРКА 14:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа ім: «Сумная душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і чувайце». Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім: душа Мая смуткуе да сьмерці; пабудзьце тут, і чувайце. |
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.
Тады гаворыць Ён ім: «Журботная душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і чувайце разам са Мной».
Цяпер моцна ўсхвалявана душа Мая. Што Мне сказаць: Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны? Але ж дзеля гэтага Я прыйшоў на гэтую гадзіну.
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.