МАРКА 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І азваўся голас з неба: «Ты – Сын Мой улюбёны, упадабаў Я Цябе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І голас быў з неба: «Ты — Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І голас быў зь нябёсаў: «Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў». |
Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я Духа Майго на яго, ён надасць закон народам.
«Вось жа, Паслугач Мой, Якога Я выбраў, Улюбёнец Мой, у Якім мае ўпадабанне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і абвесціць народам суд.
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».
І, як толькі выходзіў з вады, убачыў адкрытыя нябёсы ды Духа, як голуба, што сыходзіў на Яго.
І з’явілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»
і Дух Святы цялесна ў выглядзе голуба сышоў на Ісуса. І азваўся голас з неба: «Ты – Сын Мой улюбёны, у Табе Маё ўпадабанне».
Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае.
Ды і Айцец, Які Мяне паслаў, Сам засведчыў пра Мяне. Але вы голасу Яго ніколі не чулі і аблічча Яго не бачылі,
і ўстаноўлены Сынам Божым у магутнасці згодна Духу Святому праз уваскрэсенне мёртвых праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.