Паўсталі ж святары левіцкага роду і дабраславілі народ; і кліч іх быў пачуты ды іх маленне дайшло да святога Яго жытла — у неба.
МАЛАХІІ 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але цяпер упрошваеце аблічча Бога, каб злітаваўся над вамі! Бо гэта паходзіць з рук вашых. Ці будзе Ён міласцівы да вас? — кажа Госпад Магуццяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А цяпер, прашу, маліце аблічча Божае, каб Ён зьлітаваўся над вамі. З рук вашых было гэта, дык ці Ён прыйме аблічча каго з вас? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, малецеся Богу, каб зьлітаваўся з нас; а калі такое зыходзіць з рук вашых, дык ці ж можа Ён ласкава прымаць вас? кажа Гасподзь Саваоф. |
Паўсталі ж святары левіцкага роду і дабраславілі народ; і кліч іх быў пачуты ды іх маленне дайшло да святога Яго жытла — у неба.
А Майсей стаў прасіць Госпада, Бога свайго, кажучы: «Чаму, Госпадзе, разгараецца абурэнне Тваё супраць народа Твайго, які вывеў Ты з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукою моцнаю?
Ці ж пакараў яго смерцю Эзэкія, цар Юдэйскі, і ўся Юдэя? Ці ж не спалохаліся яны Госпада і ці не маліліся перад абліччам Госпада, і Госпад пашкадаваў аб няшчасці, якое прызначыў на іх? А мы чынілі вялізнае ліха супраць душ нашых!»
І калі яны сапраўды прарокі і ў іх ёсць слова Госпада, хай бы яны прыйшлі да Госпада, каб посуд, які застаўся ў доме Госпада, у палацы цара Юды і ў Ерузаліме, не адышоў у Бабілон”».
Паўстань, лямантуй уночы, на пачатку варты ранняй, вылівай, як ваду, сэрца сваё ў прысутнасці Госпада; падымай да Яго рукі свае, за душу дзетак тваіх, якія млелі ад голаду на рагу вуліц усіх.
«Дык цяпер, — кажа Госпад, — павярніцеся да Мяне ўсім сэрцам вашым праз пост, і плач, і бедаванне.
Паміж прысенкамі і ахвярнікам хай плачуць святары, паслугачы Госпадавы, ды хай кажуць: «Пашкадуй, Госпадзе, народ Свой, і не давай спадчыны Сваёй на здзекі, каб не панавалі над імі пагане. Нашто ж, каб казалі між народамі: “Дзе ж Бог іх?”»
Калі, вось, будзеце складаць Мне цэласпаленні, то вашы ахвяры не прыму і не зірну на ахвяры з сытых быкоў вашых.
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
І калі Айцом завеце Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,