І сталася: у чатырнаццатым годзе валадарання цара Эзэкіі, наехаў Санхэрыб, цар асірыйцаў, на ўсе ўмацаваныя гарады юдэйскія і захапіў іх.
МІХЕЯ 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо невылечная рана яе, бо дайшло гэта аж да Юды, кранула браму народа майго, аж да Ерузаліма! Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо раны ейныя невылечныя, бо прыйшло [гэта] да Юды, дакранаецца да брамы народу Майго, да Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо балючае паражэньне яе, дайшло да Юды, дасягнула нават да брамы народу майго, да Ерусаліма. |
І сталася: у чатырнаццатым годзе валадарання цара Эзэкіі, наехаў Санхэрыб, цар асірыйцаў, на ўсе ўмацаваныя гарады юдэйскія і захапіў іх.
І паслаў цар асірыйскі Рабсака з вялікім войскам у Ерузалім супраць цара Эзэкіі, і спыніўся ён пры канале Верхняй крыніцы, на дарозе Поля Валюшніка.
Чаму боль мой стаўся бязмежным, а рана мая безнадзейная, адмаўляецца лячыцца? Стаўся Ты мне як ручай падманны, як воды ненадзейныя».
Пайдзі ў Галаад і прынясі бальзам, дзяўчына, дачка Егіпта! Дарма ўжываеш ты шмат лекаў, бо рана твая не гоіцца!
Дрыжаць, напэўна, аб сваёй маёмасці жыхары Марота, бо спаслана бяда Госпадам на браму Ерузаліма.
Няма супакою дзеля знішчэння твайго, невылечная рана твая; усе, якія пачуюць чутку пра цябе, будуць пляскаць у далоні на цябе; бо каго толькі не закранула несупынна ліхота твая?»